реклама
реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


Канцэртная праграма Stabat Mater стане святочным падарункам усім вернікам напярэдадні Вялікадня 20 красавіка. Вядомы рэлігійны твор на музыку Франсіса Пуленка прагучыць у эфіры тэлеканала “Беларусь 3” у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі” і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Дырыжор – Вільгельм Кайтэль.

Вядома больш за 200 варыянтаў музычных кампазіцый на сярэднявечны каталіцкі тэкст Stabat Mater. Сярод кампазітараў XVIII-XIX стагоддзя, якія звярталіся да гэтага твора, – Вівальдзі, Пергалезі, Гайдн, Шуберт, Расіні, Дворжак, Вердзі. Адным з кампазітараў XX стагоддзя, які напісаў кантату Stabat Mater для пяцігалоснага хору і аркестра, з’яўляецца французскі піяніст і музычны крытык Франсіс Пуленк. Ён абапіраўся на традыцыйны жанр і стварыў, па яго словах, “заступніцкую малітву” ў дванаццаці частках.

Музычную праграму Франсіса Пуленка Stabat Mater у студыі Белтэлерадыёкампаніі “600 метраў” выканалі сімфанічны аркестр і акадэмічны хор медыяхолдынгу. Ім удалося перадаць драматургію, закладзеную кампазітарам, праз узаемадзеянне двух калектываў. Хор выступіў цудоўным абрамленнем сімфанічнага аркестра. Малітоўны характар твора перадаў павольны тэмп некаторых частак і спевы хору без аркестровага суправаджэння. Акрамя таго, у канцэрце ўдзельнічала салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Ірына Кучынская, вядомая па ролях у спектаклях “Чароўная флейта” і “Травіята”.

Дырыжыраваў сімфанічным аркестрам і хорам Белтэлерадыёкампаніі Вільгельм Кайтэль, з якім медыяхолдынг даўно і плённа супрацоўнічае. Нагадаем, што менавіта нямецкі дырыжор і імпрэсарыа займаўся арганізацыяй сумеснага праекта Белтэлерадыёкампаніі з легендарнай групай Rammstein. На яго рахунку – тур Disney in concert з сімфанічным аркестрам медыяхолдынгу, музыканты якога выканалі шэраг кампазіцый з вядомых анімацыйных фільмаў. Разам з акадэмічным хорам Белтэлерадыёкампаніі ў мінулым годзе Вільгельм Кайтэль гастраляваў з праграмай Zimmer Tour па Швейцарыі, Аўстрыі і Германіі і плануе працягнуць канцэртны тур сёлета.

Тэлеканал “Беларусь 3” зробіць сапраўдны падарунак сваім гледачам напярэдадні Вялікадня, калі яны змогуць пачуць у жывым выкананні вядомы твор Франсіса Пуленка Stabat Mater. Акрамя таго, іх чакаюць традыцыйныя прамыя трансляцыі богаслужэнняў, шэсцяў, пасланняў і благаславенняў папы рымскага Францыска з Ватыкана і тэматычныя выпускі праграм у гэтыя святочныя дні.

-45%
-44%
-20%
-20%
-20%
-15%
-10%