Першы ў краіне сацыякультурны канал быў створаны ў структуры медыяхолдынгу па даручэнні Главы дзяржавы з мэтай папулярызацыі і захавання беларускай культурнай спадчыны і пачаў сваё вяшчанне 8 лютага 2013 года.
З моманту заснавання тэлеканал дорыць гледачам лепшыя ўзоры айчыннага і сусветнага кінамастацтва, знаёміць з тэатральнымі прэм’ерамі і класічнымі пастаноўкамі, музычнымі канцэртамі вядомых выканаўцаў і адкрывае новыя імёны. У эфіры канала шмат арыгінальных праграм, створаных як для маленькіх гледачоў, так і для дарослых, каб пазнаёміць іх з народнай творчасцю ў розных кутках Беларусі, сучаснымі карцінамі айчынных мастакоў, дасягненнямі беларускай навукі, эстрадай савецкага часу, выканаўцамі бардаўскай песні і самымі выбітнымі дзеячамі нашай культуры.
Прыярытэтам у вяшчанні для тэлеканала “Беларусь
Асаблівая ўвага на “Беларусь
У Дзень нараджэння тэлеканала ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбудзецца прэм’ера хранікальна-дакументальнага фільма “Беларусь 3. 5 год у эфіры”, які раскажа і пра першы дзень эфіру сацыякультурнага канала, і пра праекты, якія выходзяць усе 5 гадоў, і пра планы на будучыню. У фільме выкарыстаны кадры з цікавымі здарэннямі, што адбываліся на здымачнай пляцоўцы падчас стварэння многіх праектаў. Таксама стужка “Беларусь 3. 5 год у эфіры” адкажа на пытанні, калі канал плануе перайсці на HD-фармат і наколькі для яго гэта важна. Тэлегледачы “Беларусь 3” змогуць убачыць гэты фільм 11 лютага ў 13.20.
У 2017 годзе сетка вяшчання “Беларусь 3” была цалкам зменена, і цяпер яна выбудавана па бясшвоўным лінейным прынцыпе. Абнавілася і графічнае афармленне. За мінулы год у эфір выйшлі новыя арыгінальныя праекты “Беларусь як песня”, “Майстры і куміры”, “Люблю і памятаю”, “Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака”, “Тэатр у дэталях”, “Хата на хату” і інш. Адна з важных асаблівасцей пры стварэнні тэлепраектаў – запрашэнне і далучэнне ў якасці аўтараў, вядучых і кансультантаў аўтарытэтных спецыялістаў у галіне культуры і мастацтва.
Упершыню ў тэлевізійнай прасторы краіны на канале “Беларусь
Важным этапам у змястоўным напаўненні тэлеканала “Беларусь
Сацыякультурны канал і ў 2018-м працягне стварэнне тэлеверсій значных культурных мерапрыемстваў, міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў і пленэраў, канцэртаў, лепшых спектакляў беларускіх тэатраў, творчых сустрэч з вядомымі дзеячамі культуры і мастацтва.
У сакавіку ў эфір выйдзе чатырохсерыйны гістарычны дакументальны фільм “Хатынь”, прымеркаваны да 75-ай гадавіны трагедыі. Гэтак жа ідзе праца над стварэннем дакументальных фільмаў да 85-годдзя з дня заснавання Вялікага тэатра Беларусі, да 220-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Адама Міцкевіча, да 80-годдзя з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея.
У новым сезоне 2018-2019 плануюцца прэм'еры цыклаў праграм аб прадметах культуры і мастацтва “Артэфакты”, пра асаблівасці архітэктуры “Архітэктура Беларусі” і пра нематэрыяльную культурную спадчыну “Жывая культура”.
Ужо зараз у эфіры сацыякультурнага канала выходзяць святочныя відэаролікі, дзе з 5-годдзем “Беларусь