Выберите канал

Выберите канал

Популярные
Кино
Спорт
Познавательные
Развлекательные
Детские
Музыка и мода
Новостные
Белорусcкие
Российские
Каналы МТИС
Каналы "Космос ТВ"
Каналы ZALA
Каналы "Телесеть"
Каналы "Аксиома-Сервис"
Каналы "НТВ Плюс"
Каналы "Триколор ТВ"

Подписки

Новости
Беларусь
За рубежом
Кино
Техника
Коммуникации
Спорт на ТВ
Спутниковые новости

Афиша Беларуси
Форумы по теме
реклама
реклама
реклама
реклама

Беларусь


Тэлеканал “Беларусь 3” запрашае далучыцца да святкавання 135-годдзя аднаго з самых таленавітых паэтаў у гісторыі беларускай літаратуры, драматурга і публіцыста – Янкі Купалы. 7 ліпеня эфір канала цалкам аддадзены нашаму класіку.

Погляды розных пакаленняў на творчасць паэта ў тэматычных выпусках праграм, тэлевізійных версіях спектакляў, музычных і дакументальных фільмах. Падчас прагляду дакументальнага кіно гледачы змогуць актывізаваць функцыю скрытага субцітравання.

Янка Купала з’яўляецца сімвалам беларускай культуры, бо яго талент шматбаковы і разнастайны: ён быў рэдактарам адной з першых беларускіх легальных газет, стварыў мноства геніяльных паэм, яго п’есы да гэтага часу не губляюць актуальнасці і ставяцца на тэатральных сцэнах Беларусі, а яго вершы перакладзены на сотні моў свету.

Тэлеканал “Беларусь 3” таксама захоўвае светлую памяць пра паэта і ў дзень нараджэння класіка падрыхтаваў тэматычны эфір з праектамі, створанымі ў розныя гады, і, вядома, з прэм’ерамі.

Адна з прэм’ер – праект “Мой Купала”. На працягу ўсяго дня ў эфіры “Беларусь 3” будуць выходзіць відэаролікі, дзе свае любімыя вершы Янкі Купалы прачытаюць людзі, вядомыя ў свеце тэатральнага мастацтва і кіно: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Зоя Белахвосцік, актрыса тэатра і кіно Валянціна Гарцуева, акцёр тэатра і кіно Павел Харланчук-Южакоў, актрыса тэатра і кіно Дар’я Пармененкова, салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Анастасія Малашкевіч, акцёр тэатра і кіно Раман Падаляка, актрыса тэатра і кіно Дзіяна Камінская.

Святочны дзень у 7.25 распачне тэматычны выпуск праграмы “Музеі Беларусі” пра Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і яго філіял “Вязынка”.

Першая частка дакументальнага праекта «Знак няроўнасці» выйдзе на тэлеканале ў 7.50 і 19.00 пад назвай “Янка Купала, Якуб Колас. Тайны біяграфіі” (Белтэлерадыёкампанія, 2008). Падчас прагляду гледачы змогуць скарыстацца скрытымі субцітрамі.

У 8.15 і 21.30 “Беларусь 3” прапануе ўзгадаць народную камедыю “Паўлінка” (Беларусьфільм, 1952). Ролі герояў легендарнай п’есы Янкі Купалы ў фільме выканалі Людміла Драздова, Уладзімір Дзядзюшка, Лідзія Ржэцкая, Глеб Глебаў, Барыс Платонаў, Уладзімір Кудрэвіч і Вера Пола.

Новы выпуск праграмы “Майстры і куміры” на гэты раз будзе таксама прысвечаны Янку Купалу. У гасцях вядучай праекта Марыны Драгінай – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч. Рэдкія архіўныя кадры з жыццяпісу паэта з каментарыямі кампетэнтнага спецыяліста можна будзе ўбачыць у 9.35 і 16.35.

У 10.25 эфір працягне рок-опера “Песня пра долю” (Белтэлерадыёкампанія, 2013) па матывах паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”, а пасля яе – у 11.30 – дакументальны праект “Адвечная песня” (Белтэлерадыёкампанія, 2012), які распавядзе пра Янку Купалу на тэлебачанні, у тым ліку, з дапамогай скрытых субцітраў.

Фільм-паэма пра пісьменніка “А зязюля кукавала” (Беларусьфільм, 1972) будзе прадстаўлены ўвазе гледачоў у 13.10. Функцыя скрытага субцітравання будзе таксама даступна падчас прагляду.

Яшчэ адзін праект пад назвай “Адвечная песня” (Белтэлерадыёкампанія, 2016) можна будзе ўбачыць на сацыякультурным канале ў 13.55. Гэта тэлеверсія вядомай фолк-оперы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі па аднайменнай паэме.

Тэмай чарговага выпуска праграмы “Тэатр у дэталях” у 15.30 стане яшчэ адзін спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі – “Кругі рая. Янка Купала” (Белтэлерадыёкампанія, 2016).

Рок-опера “Курган” паводле паэмы Янкі Купалы ўпрыгожыць эфір у 15.55 выступленнем вядомых беларускіх артыстаў, якія прынялі ўдзел у пастаноўцы на музыку Ігара Лучанка падчас фестываля “Маладзечна-2012”.

Спектаклем “Паўлінка” Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы распачынае кожны тэатральны сезон. За заляцаннямі Адольфа Быкоўскага і сапраўднымі пачуццямі Якіма Сарокі прапануе прасачыць і канал “Беларусь 3” – у 17.30 “Паўлінка” (Белтэлерадыёкампанія, 2002).

Да 135-годдзя з дня нараджэння паэта тэлеканал “Беларусь 3” падрыхтаваў прэм’еру – канцэртную праграму “Як на свет радзіўся Янка...”, прысвечаную з дня нараджэння паэта. Канцэрт, запісаны Генеральным прадзюсарскім цэнтрам медыяхолдынга спецыяльна з нагоды юбілею, можна будзе ўбачыць у 19.45.

Далей на канале адбудзецца яшчэ адна прэм’ера – “Запіскі на палях” (Белтэлерадыёкампанія, 2017). Першая серыя новага дакументальнага праекта будзе прысвечана песняру, і з ёй таксама можна пазнаёміцца з дапамогай скрытых субцітраў у 21.05.

У завяршэнні святочнага дня ў 22.50 “Беларусь 3” пакажа канцэрт з удзелам заслужанага калектыва “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга на фестывалі “Маладзечна-2017” – “Купала і Колас. Вы нас гадавалі” (Белтэлерадыёкампанія, 2017).