реклама
реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


Тэлеканал “Беларусь 3” далучыцца да святкавання 125-годдзя аднаго з самых таленавітых паэтаў у гісторыі беларускай літаратуры, перакладчыка і публіцыста – Максіма Багдановіча. З 6 снежня ў эфіры сацыякультурнага канала з’явяцца тэматычныя выпускі праграм, музычныя і дакументальныя фільмы, прысвечаныя юбілею класіка, а 9 снежня адбудзецца прэм’ера праекта “Мой Багдановіч”.

Максім Багдановіч жыў у складаны, але цікавы час. З’яўляліся першыя беларускамоўныя легальныя газеты, пачалі працаваць на ніве беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас, Сяргей Палуян і Ядвігін Ш., Змітрок Бядуля і Вацлаў Ластоўскі. Аднак цягнуцца да роднай культуры Максіму Багдановічу давялося ў Яраслаўлі, куды на працу адправіўся яго бацька Адам Ягоравіч. Вывучаць беларускую мову па кнігах і праз рэдкіх настаўнікаў у царскай Расіі было нялёгкай справай, але гэта дапамагло паэту ўвекавечыць сваё імя для будучых пакаленняў, мець нашчадкаў у чытачах, пра што так марыў аўтар.

З 6 па 9 снежня ў 20.00 у эфіры канала “Беларусь 3” дакументальны фільм “Эпоха Багдановіча” (Белтэлерадыёкампанія, 2011) падрабязней раскажа пра час, у які жыў і пісаў паэт.

Тэмай чарговага выпуска праграмы “Дыя@блог”. Пра мову” стане мова твораў Максіма Багдановіча. 8 снежня ў 16.50 госцем тэматычнай праграмы Алены Трацэнка будзе загадчык культурна-адукацыйнага сектара Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Юлія Мацук.

“Я не самотны, я кнігу маю...”, – пісаў перад смерцю 26-гадовы Максім Багдановіч пра адзіны свой прыжыццёвы зборнік вершаў “Вянок”. Гэта кніга адкрыла беларусам не толькі цягу паэта да роднага слова, але і багацце творчасці нашага народа, з яго міфамі і легендамі, паказала дарогу да новых жанраў, вядомых заходнееўрапейскай літаратуры, як санет, трыялет, рандо.

9 снежня ў дзень нараджэння паэта Белтэлерадыёкампанія падрыхтавала прэм’еру праекта “Мой Багдановіч”. З гэтага дня ў эфіры “Беларусь 3” будуць выходзіць відэаролікі, дзе свае любімыя вершы Максіма Багдановіча ў розных жанрах прачытаюць людзі, вядомыя ў свеце мастацтва і культуры: Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, генеральны дырэктар РУП “Беларусьфільм” Ігар Поршнеў, загадчык ДУ “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” Марыя Запартыка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар Уладзімір Мішчанчук, музыкант Вячаслаў Шарапаў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, тэлевядучая Алена Спірыдовіч, акцёр, лаўрэат ІV Рэспубліканскага конкурса тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” Віктар Цыркуновіч. Гэтыя ролікі будуць упрыгожваць эфір канала “Беларусь 3” і найдалей.

“Зорка Венера”, “Вераніка”, “Па-над белым пухам вішняў...” – многія творы Багдановіча былі пакладзены на музыку і сталі вядомымі песнямі. 9 снежня ў 17.40 “Беларусь 3” пакажа музычны фільм па вершах класіка “Сны Максіма” (Белтэлерадыёкампанія, 2011).

Паводле школьнай праграмы творы Багдановіча ўваходзяць літаральна ў падручнікі ўсіх класаў. 10 снежня ў 10.15 тэлевіктарына “Размаўляем па-беларуску” будзе прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, і ў ёй прымуць удзел вучні і настаўнікі Ірынінскай гімназіі г. Гомеля.

Сёння памяць пра Максіма Багдановіча захоўваюць многія беларускія ўстановы. Акрамя літаратурнага музея ў Мінску, экспазіцыі, звязаныя з жыццёвым лёсам паэта, прапаноўваюць музеі ў Гродне і Ракуцёўшчыне. Менавіта гэтым установам, што зберагаюць спадчыну класіка, будзе прысвечаны выпуск праграмы “Музеі Беларусі” 11 снежня ў 11.45.

-10%
-15%
-50%
-50%
-22%
-50%
-15%
-20%
-50%
0072622