реклама
реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


З 9 красавіка тэлеканал «Беларусь 3» запускае праект «Сусветная класіка». Гэта неверагодная падборка жывых канцэртаў лепшых выканаўцаў з усяго свету. У межах праекта плануецца паказаць выступленні Пола Макартні, Андрэа Бачэлі, AC/DC, Deep Purple, The Rolling Stones, Depeche Mode, Сцінга, Элтана Джона, Робі Уільямса і іншых.

Гэтай вясной гледачы «Беларусь 3» змогуць убачыць грандыёзныя жывыя выступленні самых папулярных музыкантаў нашага часу. Культуралагічны канал пачынае вялікае падарожжа па канцэртах лепшых выканаўцаў свету. Кожны дакранецца да неверагоднай атмасферы, якая пануе ў перапоўненых канцэртных залах. Гледачы змогуць пачуць песні, якія крочаць з імі праз усё жыццё. Усе звароты музыкаў да публікі будуць перакладзены на беларускую мову.

9 красавіка ў 21.00 у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» адбудзецца першае шоу — канцэрт аднаго з заснавальнікаў легендарных The Beatles, таленавітага кампазітара і шыкоўнага меладыста сэра Пола Макартні. У канцэрце пад красамоўнай назвай «Космас унутры нас» гледачам пашчасціць пачуць хіты, якія паўнапраўна лічацца вяршыняй музычнай лірыкі мінулага стагоддзя. Yesterday, Let It Be, Eleanor Rigby, Get Back — немагчыма ўявіць сучаснае жыццё без гэтых вечных песень…

Варта таксама адзначыць, што некаторыя канцэрты праекта «Сусветная класіка» будуць суправаджацца ў эфіры «Беларусь 3» цікавымі праграмамі, дакументальнымі стужкамі пра дзейнасць музыкантаў. Так, 9 красавіка, адразу пасля шоу «Космас унытры нас», пачнецца дакументальны фільм «Рознымі шляхамі. Жыццё пасля «Бітлз» пра творчы шлях усіх удзельнікаў легендарнага гурта.

Канцэртную эстафету на «Беларусь 3» прымуць выступленні Лаянэла Рычы, Андрэа Бачэлі і групы AC/DC. Лаянэл Рычы — амерыканскі поп-выканаўца, які разам з Майклам Джэксанам і Прынсам панаваў на Алімпе сусветнай поп-музыкі ў першай палове 1980-х гадоў. Андрэа Бачэлі — знакаміты італьянскі тэнар, выканаўца не толькі класічнай, але і папулярнай музыкі. Яго канцэрт «Адна ноч у Цэнтральным парку» — гэта чароўныя гукі сімфанічнага аркестра і квінтэсэнцыя знакамітых арый у выкананні лепшых галасоў свету. Аўстралійскаму гурту AC/DC не патрэбна асаблівае прадстаўленне. Легендарныя рокеры, якія ўжо пятае дзесяцігоддзе захапляюць мільёны слухачоў, да сённяшняга дня ўражваюць і заваёўваюць сэрцы меламанаў па ўсім свеце.

Далей на культуралагічным канале запланаваны канцэрты Шакіры, Адэль, а таксама групы Deep Purple.

Зрэшты, поп- і рок-музыкай тэлеканал не абмяжуецца: у эфіры будуць прадстаўлены і оперныя пастаноўкі. Напрыклад, спектакль «Яўген Анегін» у «Метраполітэн-опера» з удзелам Ганны Нятрэбкі і нашай зямлячкі Аксаны Волкавай.

-15%
-20%
-10%
-20%
-20%
-10%
-50%
-25%
-10%
-91%
-15%
-20%