реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


У тэлевізійным сезоне 2015-2016 тэлеканал “Беларусь 3” прадставіў увазе сваіх гледачоў шэрах новых арыгінальных праектаў уласнай вытворчасці. Адзін з іх – цыкл “Справы фамільныя” – прысвечаны знакамітым сем’ям з гучнымі для беларускай гісторыі прозвішчамі. У свой час менавіта яны стваралі буйныя манаполіі і рабілі сапраўды шмат для развіцця айчыннай прамысловасці.

Штотыднёва па нядзелях з новага цыкла можна даведацца пра тое, як развівалася на Беларусі шкляная і папяровая прамысловасць, як з’явіліся трамваі і банкаўская справа. Вядучы Дзмітрый Дзянісаў раскажа пра вопыты электраасвятлення ў Мінску, першы цукрова-рафінадны завод на тэрыторыі нашай краіны, пра тое, як пачынала працаваць дрэваапрацоўка і інш.

Так, 4 кастрычніка (у 15.05) увазе гледачоў будзе прадстаўлена серыя пад назвай “Банкірскі дом”. Яна распавядзе пра тое, як на Беларусі з’явіліся першыя банкі і фарміравалася банкаўская сістэма на прыкладзе гісторыі будавання фінансавай імперыі братоў Паляковых.

18 кастрычніка (у 18.15) серыя “Ад шпількі і запалкі” пазнаёміць з гісторыяй узнікнення першай дрэваапрацоўчай фабрыкі на Беларусі “Пінскдрэў”, якая пачынала з выпуску драўляных шпілек. Адкрыла яе сямейства Лур’е яшчэ ў 1880 годзе.

Падчас стварэння кожнай новай серыі цыкла аўтары знаходзяць мноства займальных фактаў, кшталту, як варылі піва ў Рэчы Паспалітай ці як цукровыя буракі спрыялі развіццю беларускай кандытарскай прамысловасці… Такія адментасці агучваюцца у праграме, таму новы праект, безумоўна, будзе цікавым і карысным для самай шырокай аудыторыі тэлегледечоў.

-12%
-35%
-50%
-10%
-20%
-35%
-40%
-30%
-30%