реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


У новым тэлевізійным сезоне прыхільнікаў культуралагічнага канала “Беларусь 3” чакае шмат сюрпрызаў, напрыклад, – новыя вядучыя любімых праектаў, у ліку якіх і хіт-парад “Сто песень для Беларусі”. Цяпер агучваць вынікі і прадстаўляць новыя кампазіцыі ў эфіры будуць Вольга Сацюк і Кірыл Ермакоў, добра знаёмыя гледачам не толькі па медыйнай сферы, але і як удзельнікі шматлікіх праектаў Белтэлерадыёкампаніі.

Такія змены ў праекце невыпадковыя. Раней Вольга сама прымала ўдзел у праграме і займала высокія прыступкі хіт-парада. Кірыл, у сваю чаргу, ствараў для праграмы “Наперад у мінулае” арыгінальныя аранжыроўкі і даваў новае жыццё забытым песням...

Вольга Сацюк – першая ўдзельніца міжнароднага дзіцячага конкурсу “Еўрабачанне” ад Беларусі. У 2003 годзе ва ўзросце дзесяці гадоў яна заняла на ім 4-е месца. Менавіта пасля гэтай падзеі пачалася яе тэлевізійная кар’ера: Вольга стала вядучай музычных праектаў медыяхолдынгу – Усебеларускага тэлеконкурсу юных талентаў “Сузор’е надзей” і дзіцячага тэлевізійнага адборачнага конкурсу “Песня для Еўрабачання”. У ліку іншых праектаў, на якіх яна працавала – праграма “Вас выклікае Спартландыя!” і Міжнародны дзіцячы конкурс “Славянскі базар у Віцебску”. У творчай біяграфіі Вольгі Сацюк – удзел у гурцах “Краски” і“Prime Band”, іншых музычных і тэлевізійных праектах.

Кірыл Ермакоў – папулярны музыкант, таленавіты аранжыроўшчык, малады кампазітар, уладальнік шматлікіх прэмій рэспубліканскіх і міжнародных вакальных конкурсаў.

Тэлегледачам і радыёслухачам Кіріл добра выдомы як удзельнік і фіналіст рэспубліканскага конкурсу “Песня для Еўрабачання” (Белтэлерадыёкампанія), а таксама як лаурэат і пераможца рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё).

Вядучы скончыў музычную школу па класе скрыпкі і Рэспубліканскую музычную гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па спецыяльнасці “харавое дырыжыраванне”. Зараз Кірыл атрымлівае вышэйшую адукацыю аранжыроўшчыка.

Кожны тыдзень Вольга і Кірыл будуць агучваць вынікі хіт-парада народных беларускіх песень у сучаснай апрацоўцы і прадстаўляць увазе тэлеаудыторыі новыя кампазіцыі.

Нагадваем, што прагаласаваць за ўпадабаных артыстаў можна на сайце тэлеканала.

-50%
-20%
-19%
-40%
-18%
-40%
-70%