реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


29 чэрвеня ў эфіры тэлеканала “Беларусь 3” адбудзецца прэм’ера – гледачы ўбачаць дакументальны фільм “Планета Бурштын”. Прынамсі, стужка ўваходзіць у праграму культурных мерапрыемстваў, якую рэалізуе Пасольства Латвіі сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Стваральнікі фільма на чале з папулярнымі латвійскімі вядучымі Густавам Тэрзенсам і Мартай Сялецкай здзейснілі незабыўную вандроўку па старажытным Бурштынавым шляху. Іх падарожжа пачалося ў Балтыйскіх краінах (Латвія, Літва, Расія (Калінінградская вобласць), Польшча), а скончылася ў далёкай Індыі.

Падчас займальнай вандроўкі творчая группа наведала шмат цікавых месцаў, адно з якіх – адзінае ў свеце, дзе ажыццяўляецца прамысловая здабыча бурштына.

Дзякуючы тэлепадарожжу па “Планеце Бурштын” гледачы даведаюцца пра розныя ўласцівасці бурштына: лячэбную, геалагічную, тэхналагічную, хімічную, гастранамічную і лінгвістычную. Акрамя таго, стваральнікі стужкі знайшлі адказы і на іншыя шматлікія пытанні. Напрыклад, чаму кітайцы з такой павагай ставяцца да гэтага камня.

Фільм “Планета Бурштын” выйдзе у эфір “Беларусь 3” 29 чэрвеня ў 15.10.
-25%
-20%
-60%
-10%
-30%
-10%
-21%
-50%
-20%