реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


Тыдзень перад Новым годам – час асабліва хвалюючай падрыхтоўкі да свята. У гэтыя дні мы акунаемся ў чароўную атмасферу зімовай казкі. Адзін з сюрпрызаў, якія падрыхтаваў для сваіх гледачоў тэлеканал “Беларусь 3”, –музычны праект “Навагоднія вечары ў Маладзечне”.

23 снежня ў 22.50 распачне святочны тыдзень канцэрт “Уладзімір Александровіч і яго сябры”. Вядомы спявак выканае сольныя кампазіцыі і спяе дуэтам з Алёнай Ланской, Пятром Ялфімавым і Жанэт. Пад гукі сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Рыгора Сарокі артысты прадставяць кранальныя кампазіцыі пра каханне, зіму і веру ў цуды.

24 снежня ў 22.40 гледачоў чакае эстрадны канцэрт “Зімовы калейдаскоп”, у якім прымуць удзел Алёна Ланская, Валянцін Сухадолец, арт-група “Беларусы”, Анастасія Ціхановіч і Мікіта Фаміных і іншыя..

Сустрэча з унікальным творчым калектывам – вакальным ансамблем Белдзяржфілармоніі “Камерата” адбудзецца 25 снежня ў 22.50. Са сцэны Палаца культуры г. Маладзечна прагучаць лірычныя кампазіцыі, якія прыйдуцца даспадобы самым гарачым прыхільнікам высокага мастацтва.

26 снежня ў 23.20 арт-група “Беларусы” прадставіць навагоднюю праграму з сусветнымі хітамі, беларускімі песнямі і ўласнымі кампазіцыямі.

30 снежня ў 22.50 музычныя спатканні з тэлегледачамі працягне вакальна-інструментальны ансамбль “Чараўніцы”, які, дарэчы, сёлета адзначыў 40-годдзе творчай дзейнасці.



Развітвацца з 2014-тым годам “Беларусь 3” будзе ў кампаніі яшчэ аднаго юбіляра – Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”. На працягу 45 гадоў, калектыў, створаны Уладзімірам Мулявіным, застаецца адным з самых папулярных і любімых сярод людзей розных пакаленняў… Канцэрт пачнецца 31 снежня ў 22.50 і абавязкова забяспечыць станоўчымі эмоцыямі!
-20%
-50%
-20%
-50%
-12%
-20%
-10%
-30%
-40%