реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


4 кастрычніка на “Беларусь 3” стартуе спецыяльны праект – дакументальны цыкл “Музеі Беларусі”, дзякуючы якому гледачы пазнаёмяцца з гісторыка-культурнай спадчынай, што беражліва захоўваецца ў 162 разнастайных музеях нашай краіны.

Кожная воблаць Беларусі налічвае звыш 20 музеяў рознага накірунку. Дарэчы, Мінск і Мінская вобласць з'яўляюцца лідэрамі па іх колькасці. Праект “Музеі Беларусі” – гэта новы, сучасны погляд на музейную скарбніцу нашай краіны, дэманстрацыя дасягненняў дзяржавы ў справе захавання і вывучэння культурных набыткаў.

Асаблівая ўвага ў цыкле надаецца найноўшым тэхналогіям і дасягненням сучаснай навукі, якія шырока выкарыстоўваюцца і ў адноўленых знакамітых музеях, і ў зусім новых, ўзрост якіх налічвае ўсяго некалькі гадоў.

“Несумненна, многае з паказанага на экране стане сапраўдным адкрыццём для гледача, выклікае жаданне ўбачыць усё на ўласныя вочы. Таму ў кожным фільме абзорнай экскурсіі “Музеі Беларусі” – падрабязны расповед не толькі пра гісторыю стварэння таго ці іншага музея, але і пра яго экспанаты, рэстаўратараў, захавацеляў, а таксама дакладны адрас, дні і гадзіны працы”, – удакладняюць стваральнікі праекта.

Цыкл “Музеі Беларусі” складаецца з 14 серый, у якіх тэлеаўдыторыі будуць прадстаўлены Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і яго філіялы – Дом-музей I з’езда РСДРП і Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Нацыянальны гісторыка-культурны музей “Нясвіж”, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Музей народнай архітэктуры і побыту, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, Беларусі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Музей гісторыі горада Мінска, Музей пошты і Музей гісторыі слуцкіх паясоў.

Першая тэлеэкскурсія адбудзецца ў Нацыянальным гістарычным музеі – адной з найбагацейшых скарбніц зямлі беларускай, дзе захоўваецца больш за 400 тысяч прадметаў ад першабытных часоў да нашых дзён. Гледачы ўбачаць і пачуюць расказ пра знакаміты Брылеўскі скарб, пра пояс Вітаўта, пра слуцкія паясы і многія іншыя экспанаты.

Уся калекцыя антыкварных рэчаў налічвае амаль паўтары тысячы адзінак. Гэта і скарбы, якім няма аналагаў, зброя і адзенне, што належалі славутаму роду Радзівілаў, і старажытныя карты беларускіх зямель, а таксама прадметы царкоўнай тэматыкі і музычныя інструменты.

Разам з тым, аўтары праекта раскажуць і пра майстроў тонкай справы – рэстаўратараў, якія аднаўляюць рэчы з паперы, тканіны, дрэва і керамікі.

Падчас экскурсіі гледачы завітаюць і ў філіялы музея – Дом-музей I з’езда РСДРП і ў самы малады ў Беларусі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, які быў адкрыты ў чэрвені 2012 года.
-50%
-30%
-10%
-30%
-15%
-25%