реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


На гэтым тыдні тэлеканал “Беларусь 3” прадставіць у эфіры экранізацыі двух твораў знакамітага дуэта пісьменнікаў Аркадзя і Барыса Стругацкіх, а аматары аўтарскай песні працягнуць знаёміцца з беларускімі бардамі.

26 верасня ў 21.00 у эфіры тэлеканала будзе паказана фантастычная драма Андрэя Таркоўскага “Сталкер”. Кінастужка знята па матывах аповесці братоў Стругацкіх “Пікнік на абочыне” на кінастудыі “Масфільм” у 1979 годзе.

Падзеі разгортваюцца ў таямнічым месцы пад назвай Зона. Людзі прыходзяць сюды ў пошуках Пакоя, дзе здзяйсняюцца любыя чалавечыя жаданні. Сталкер праводзіць людзей па Зоне да чароўнага памяшкання. Сёння яго кліентамі сталі Прафесар і Пісьменнік. Кожны з іх шукае Пакой з рознымі мэтамі, якія героі не раскрываюць адзін аднаму… У ролях: Аляксандр Кайданоўскі, Мікалай Грынько, Анатоль Саланіцын, Аліса Фрэйндліх.

Знаёмства з яшчэ адным творам братоў Стругацкіх адбудзецца 27 верасня ў 18.35. Экранізацыя аповесці “Цяжка быць богам” была знята нямецкім рэжысёрам Петарам Фляйшманам ў 1989 годзе.

Фантастычная драма пераносіць гледачоў на іншую планету, дзе яшчэ пануе Сярэднявечча. Вучоныя-назіральнікі з планеты Зямля былі накіраваны сюды для аднаўлення навукі і культуры. Зямляне павінны сачыць за жыццём дзяржавы Арканар, не парушаючы ход гісторыі. Галоўны герой Румата аднойчы не вытрымлівае і бярэцца за меч… У ролях: Эдвард Жантара, Аляксандр Філіпенка, Ан Гацье.

27 верасня ў 13.05 “Беларусь 3” перанясе гледачоў на марское ўзбярэжжа, дзе адбываецца дзеянне камедыі “Дама з папугаем”. Галоўны герой Сяргей Звераў падманам знаёміцца на пляжы з жанчынамі. Гэта яму даецца лёгка, бо ў сваіх расказах ён то пілот, то працоўнік Знешгандлю. Аднойчы герой сустракае на пляжы жанчыну з папугаем у клетцы. Аказваецца, што не толькі Сяргей здольны хлусіць… У ролях: Аляксей Жаркоў, Святлана Смірнова, Дзмітрый Копп.

27 верасня ў 21.10 “Беларусь 3” прадэманструе кінастужку “Даверся сябрам”. Галоўная гераіня Алівія, ролю якой выконвае Джэніфер Эністан, аказваецца ў цяжкім фінансавым становішчы. За дапамогай яна звяртаецца да сваіх сябровак, але ім не да яе клопатаў. З’яўленне Алівіі ў іх побыце прымушае сябровак убачыць сябе ў іншым ракурсе. І яшчэ невядома, хто каму дапаможа. У ролях: Джэніфер Эністан, Кэтрын Кінар, Фрэнсіс МакДорманд.

28 верасня ў 21.05 гледачы ўбачаць чарговы выпуск пазнавальнай праграмы “Подых струн”, якая выходзіць у фармаце “жывы гук”. Вядучы праекта, акцёр і выканаўца аўтарскай песні Анатоль Длускі ў кожным выпуску знаёміць гледачоў з беларускімі бардамі.

Дарэчы, пасля эфіру можна прагаласаваць за лепшую кампазіцыю праекта “Подых струн” на сайце тэлеканала, а таксама пакінуць свае каментарыі, прапановы ці пытанні.
-20%
-80%
-21%
-25%
-15%
-20%
-20%
-20%
-15%
-10%
-25%