реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


Фота: Радые "Свабода"
Фота: Радые "Свабода"
4 верасня Вярхоўны суд абавязаў Польскае тэлебачанне спыніць выкарыстанне гандлёвага знака "Белсат" пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі.
 
Таксама забаронена выкарыстанне знака на інтэрнэт-старонцы сайта "Белсат", даступнай карыстальнікам на тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць з адказчыка 9 998 800 рублёў судовых выдаткаў.
 
Нагадаем, што пазоў супраць кампаніі Telewizja Polska S.A., якой належыць гандлёвая марка "Белсат", падаў уладальнік беларускай фірмы "БЕЛСАТплюс" Андрэй Белякоў. Суды цягнуцца з траўня 2013 года. Белякоў кажа, што яго кампанія, якая займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, нібыта нясе страты з-за сугучнасці з назвай тэлеканалу.
 
27 студзеня 2014 года калегія Вярхоўнага суда адхіліла пазоў Белякова ў сувязі з тым, што заяўнік не даў доказаў парушэння яго выключных правоў на гандлёвы знак. Але праз пяць месяцаў Прэзідыўм Вярхоўнага суда прыняў рашэнне накіраваць пазоў Белякова супраць тэлеканалу "Белсат" на новы разгляд у сувязі з нібыта недасканалым вывучэннем доказаў па справе. 
-25%
-50%
-30%
-10%
-30%
-15%
-25%