реклама
реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


22 мая ў 22.30 гледачам будзе прадстаўлена экранізацыя аповесці Васіля Быкава “Альпійская балада”. Васіль Быкаў прайшоў скрозь пекла Вялікай Айчыннай і напісаў паўсотні твораў, прысвечаных вайне. Адзін з самых вядомых – пра сапраўднае каханне, якое вышэй, чым абставіны. Сустрэча савецкага саладата Івана і італьянкі Джуліі падаравала абодвум моцнае пачуццё і надзею на паратунак. Але ў жывых застанецца толькі адзін... У ролях: Любоў Румянцава, Станіслаў Любшын.

Экранізацыя самага бескампраміснага рамана Льва Талстога “Уваскрасенне” з удзелам Тамары Семінай і Яўгена Матвеева выйдзе ў эфір 24 мая ў 17.25. Мімалётнае захапленне маладога пана і пакаёўкі абодвум зламала жыццё. Яе чакае публічны дом і катарга, яго – пачуццё віны і душэўны боль. Чым скончацца пакуты маладых людзей? Глядзіце ў фільме Міхаіла Швейцара.

Аматарам прыгодніцкіх стужак раім не прапусціць драму “Гарбун”, што выйдзе на “Беларусь 3” 25 мая ў 18.40. Дваранін Легардзер прасякнуты высакароднымі ідэаламі. Ён адпомсціць за смерць свайго сябра, усталюе справядлівасць і знойдзе каханне. Аднак на ўсё гэта яму спатрэбіцца 16 гадоў. У ролях: Даніэль Атой, Фабрыс Лукіні, Мары Жылен.

24 мая ў 11.45 тэлеканал прадставіць дакументальны фільм Галіны Адамовіч “Шамбала” – унікальны краязнаўчы нарыс, прысвечаны людзям, якія захоўваюць традыцыі беларускай вёскі і жывуць сярод балот. Містычная Шамбала ёсць не толькі ў Цібеце, але і ў нас, на Беларусі. Гэта бязмежныя балоты, якія паўплывалі на адметнасць нацыянальнай культуры і нацыянальнага характару. Калісьці на гэтых балотах былі невялікія астравы, дзе жылі людзі. Зараз такіх мясцін усё менш.

Спецыяльна да 80-гаддзя галоўнай тэатральнай пляцоўкі Беларусі на тэлеканале адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма Агенцтва тэленавін “Вялікі. Біяграфія тэатра”. Пра прафесійныя сакрэты, неверагодныя здарэнні, сапраўдныя падзеі – пра ўсё гэта вачыма легенд, тых, хто працаваў у сценах тэатра, гледачы даведаюцца 25 мая ў 13.55.
-10%
-20%
-15%
-40%
-30%
-15%
-99%
-6%
0066814