реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


Першы тыдзень красавіка тэлеканал “Беларусь 3” сустракае серыялам “Мёртвыя душы”, прэм’ерамі дакументальных фільмаў пра мастака Мікалая Мінскага і драматурга Аляксея Дударава. У выхадныя дні на канале – класічныя канцэрты і пяціразовы ўладальнік прэміі “Оскар – мастацкі фільм “Крамер супраць Крамера.

1 красавіка ў 19.30 да дня нараджэння расійскага класіка Мікалая Гогаля тэлеканал прадстаўляе экранізацыю геніяльнага і вечна актуальнага твора “Мёртвыя душы”.

Сярод шматлікіх экранізацый кінастужка Міхаіла Швейцара вылучаецца арыгінальным сюжэтам і каларытным падборам акцёраў. Падзеі ў фільме разгортваюцца ў форме аповяду з боку аўтара рамана Мікалая Васільевіча. Моцны акцёрскі састаў (Аляксандр Калягін, Аляксандр Трафімаў, Юрый Багатыроў) садзейнічае рэалізацыі аўтарскай задумы: не проста паказаць тагачасны свет, але і адлюстраваць адвечныя чалавечыя заганы ў кантэксце сённяшняга дня.

2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У 18.55 на “Беларусь 3” адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма “Забытыя імёны. Мікалай Мінскі”. Новая кінастужка студыі “Беларусьфільм” раскажа пра лёс і творчасць аднаго з заснавальнікаў сімвалізму, чалавека, жыццё якого праходзіла паміж дзвюмя краінамі – Расіяй і Беларуссю.

Працягне праграму ў 22.30 сумесны кінапраект двух брацкіх краін – ваенная драма “Брэсцкая крэпасць” пра гераічную абарону аднаго з галоўных ваенных рубяжоў рэжысёра Аляксандра Котта. У ролях: Аляксей Капашоў, Андрэй Мярзлікін, Павел Дзеравянка, Аляксандр Коршунаў.

5 красавіка ў 21.10 – кранальная драма Роберта Бентана па матывах аднайменнага рамана Эйверы Кормана “Крамер супраць Крамера”. Пасля некалькіх гадоў сумеснага жыцця паміж мужам і жанкай – разлад, ад якога, у першую чаргу, пакутуе маленькае дзіця… У галоўных ролях зняліся амерыканскія зоркі Дасцін Хофман і Мэрыл Стрып.

Музыкальная праграма на гэтым тыдні прадстаўлена канцэртам “Пачынаецца ўсё з любові” у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І.Жыновіча (паказ – 4 красавіка ў 22.20).

Завяршыцца тыдзень прэм’ерай 2-серыйнага дакументальнага фільма пра жыццё знакамітага беларускага драматурга “Аляксей Дудараў. Крыніца часу” і “Аляксей Дудараў. Рака часу” 6 красавіка ў 12.20. У фільм увайшлі фрагменты з вядомых усімі “Белых Росаў”, якія былі створаны па сцэнарыі А.Дударава, а таксама эпізоды са здымачнай пляцоўкі праекта “Белыя Росы-2”.
-25%
-10%
-20%
-20%
-10%
-20%
-10%
0062442