реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


У апошні мартаўскі тыдзень, з 24 па 30 сакавіка, гледачоў чакаюць адразу дзве гістарычныя прэм’еры, які раскажуць пра загадкавыя рэліквіі, знойдзенныя на тэрыторыі Беларусі. Дапоўніць праграму тэлеканала творчы вечар народнага артыста Расіі, уладальніка прэміі “Оскар” Уладзіміра Мяньшова, фільм з яго ўдзелам, а таксама некалькі мастацкіх кінастужак.

26 сакавіка ў 19.20 адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма “Таямніца помніка”.

У лесе каля вёскі Старыя Войкавічы Баранавіцкага раёна стаіць манументальны помнік, які мясцовыя жыхары называюць “Тры крыжа”. Унікальны твор еўрапейскага ўзроўню створаны ў кантэксце мастацкай культуры на пачатку ХХ стагоддзя. Але ніхто ў рэспубліцы дакладна не ведае, з якой нагоды ўзведзены манумент і хто яго аўтар. Таямнічае паходжанне гэтага помніка прыцягвае ўвагу навукоўцаў з усяго свету. З дапамогаю беларускіх і польскіх гісторыкаў аўтары дакументальнага фільма зрабілі чарговую спробу разгадаць таямніцу помніка.

Дакументальны фільм “Паясы Вялікага князя Вітаўта” упершыню выйдзе на тэлеэкраны 29 сакавіка ў 15.50.

Так званы “пояс Вітаўта” быў знойдзены ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя пры археалагічных раскопках каля вёскі Літва Маладзечанскага раёна. Пояс быў створаны прыкладна ў XIV – XV стагоддзях і больш чым шэсць стагоддзяў праляжаў у зямлі… Каля 11 гадоў рарытэт знаходзіўся ў прыватных руках і толькі ў канцы 2006 года рашэннем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь – вернуты ва ўласнасць дзяржавы. З гэтага моманту “пояс Вітаўта” знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным музее Рэспублікі Беларусь.

Але гісторыя скарба пакуль не завершаная. Прафесар Адам Мальдзіс сцвярджае, што ёсці і другі пояс. Па некаторых звестках, рэліквія цяпер знаходзіцца ў Францыі. Некалькі гадоў назад яго ўладальнік (дарэчы, беларускага паходжання) нават прапаноўваў Эрмітажу купіць пояс Вітаўта. Ці сапраўды існуе больш каштоўная копія маладзечанскага скарба і ці вернецца гэта рэліквія ў Беларусь – на гэтыя пытанні спрабуюць знайсці адказы стваральнікі фільма.

Вечар 30 сакавіка прысвечаны народнаму артысту Расіі, уладальніку прэміі “Оскар” Уладзіміру Мяньшову.

У канцы лютага ў Мінску адбыўся творчы вечар знакамітага акцёра – “Чалавек на сваім месцы”. Гэта была не проста сустрэча з прыхільнікамі кінамастацтва, гэта была размова пра асабістае: чатыра спробы паступіць у тэатральны, студэнцкае жыццё, дачку, “Оскар”, атрыманы праз 9 гадоў пасля падвядзення вынікаў. Адказваючы на пытанні зала, акцёр кранаў “за жывое”. Тэлеверсію сустрэчы можна ўбачыць 30 сакавіка ў 21.10.

Пасля творчага вечара, у 22.10, на экран выйдзе сямейная драма “Час для роздуму” з удзелам Веры Алентавай і Уладзіміра Мяньшова. Будучы парай ў жыцці, яны сыгралі пару і ў кіно.

Акрамя прэм’ерных паказаў, на тыдні з 24 па 30 сакавіка адзначым кінастужку “Кармэн” рэжасёра Туліа Дземікелі (29 сакавіка ў 21.10). Экранізацыя навелы Праспера Мэрыме раскажа пра каханне гарачай іспанкі.

Завяршыцца суботні вечар чарговым выпускам цыкла “Эпоха” у 23.00. На гэты раз праграма прысвечана аднаму з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарда XX стагоддзя, нашаму земляку – Марку Шагалу.
-10%
-10%
-70%
-11%
-20%
-30%
-10%
-15%
-96%
0063042