реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


“Беларусь 3” стаў трэцім тэлеканалам у структуры Белтэлерадыёкампаніі, які прадстаўлены ў інтэрнэт-асяроддзі ўласным сайтам. На старонцы будзе размяшчацца самая актуальная інфармацыя пра тэлеканал, праекты і праграмы.

Структура сайта складаецца з 5 асноўных раздзелаў: “Беларусь 3”, “Перадачы”, “Анонсы”, “Праграмма перадач”, “Анлайн-трансляцыя”. Напрыклад, раздзел “Перадачы” знаёміць з праектамі тэлеканала, а “Анонсы” – дае магчымасць даведацца пра дакументалістыку, мастацкія фільмы і серыялы, што выйдуць у эфір.

На сайце таксама даступныя спасылкі на блогі вядучых флагманскага праекта “Беларусь 3” – праграмы “Дыя@блог” і на акаўнты тэлеканала ў сацыяльных сетках. На галоўнай старонцы змяшчаецца “Калейдаскоп. Афіша” – інфармацыя ад праекта “Калейдаскоп” пра выставы, канцэрты, тэатральныя прэм’еры, перфомансы і інш.

Тэлеканал “Беларусь 3” на сёння даступны ў складзе лічбавага мультыплекса. Згодна з Пастановай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, тэлеканал “Беларусь 3” уваходзіць у абавязковы агульнадаступны пакет праграм і павінен распаўсюджвацца ўсімі кабельнымі аператарамі нашай краіны. Стварэнне сайту – яшчэ адзін спосаб далучыцца да аўдыторыі сацыяльна-культурнага тэлеканала. Сэрвіс “Анлайн-трансляцыя” дазволяе глядзець передачы тэлеканала “Беларусь 3” у інтэрнэце ў рэальным часе.
-12%
-35%
-50%
-10%
-20%
-35%
-40%
-30%
-30%