реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


Спадар Андрэй Белякоў сцвярджае, што тэлебачанне "Белсат" незаконна выкарыстоўвае свой таварны знак. Суд мае адбыцца ўжо 11 лістапада ў Менску ў Вярхоўным судзе а 10:00.

Уладальнік таварнага знаку "Белсат" займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання і радыётэхнічнага абсталявання. Паўстала фірма ў 2003 годзе пад кіраўніцтвам Сяргея Лысянкова і тады называлася "Хайтэх-маркет".

У траўні 2006 года ўжо было вядома пра тое, што паўстае канал і мае назву "Белсат ТВ". Праз месяц уласнік кампаніі "Хайтэх-маркет" Сяргей Лысянкоў аддаў таварны знак Андрэю Белякову, які змяняе назву на Унітарнае прадпрыемства "БЕЛСАТплюс", а ў 2011 годзе ў спецыфікацыі фірмы з’яўляецца слова ТВ, што праўда, выключна кабельнае.

"Такія супадзенні бываюць толькі ў казках", – каментуе дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Аднак тэлебачанне зарэгістраванае ў Польшчы, таксама, як і дамен сайту. Даменнае імя не зарэгістраванае ў Беларусі ды не адмініструецца з тэрыторыі Беларусі, таксама і тэлебачанне не транслюем з тэрыторыі Беларусі. Адпаведна, і знак – не падпадае пад юрысдыкцыю беларускага права.

Да таго ж "Белсат" зарэгістраваны як "Белсат ТВ" ("Belsat TV"), а гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства – як "БЕЛСАТплюс" (пасведчанне аб рэгістрацыі № 190991566).

Тэлеканал атрымаў позву 5 лістапада, а судовае паседжанне прызначанае ўжо на панядзелак 11 лістапада ў Вярхоўным суддзе а 10:00. Сёння ў Беларусі афіцыйны выходны, а таму знайсці ды афіцыйна аформіць прадстаўніка каналу, які будзе рэпрэзентоўваць "Белсат" на судзе, надзвычай цяжка.

11 лістапада – у Польшчы Дзень Незалежнасці ды таксама афіцыйны выходны. У сувязі з гэтым "Белсат" звяртаецца ў суд з просьбаю перанесці судовае паседжанне.

"Відавочна нам намагаюцца ўскладніць існаванне. У Еўразвязе ўсе вельмі лічацца з літараю закону, асабліва з аўтарскімі правамі, таму ўлады Беларусі намагаюцца стварыць уражанне, што мы працуем не ў згодзе з законам. Таксама, я мяркую, вырак у такой справе будуць выкарыстоўваць, каб чарговы раз адмовіць нам у акрэдытацыі", – каментуе позву дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Фірма, якая падала ў суд на "Белсат ТВ", не хоча грашовай кампенсацыі. Яе адзінае патрабаванне, каб спадарожнік "Astra" прыпыніў трансмісію сігналу тэлебачання "Белсат".

"Белсат" транслюецца са спадарожніку "Astra 4A" (ранейшая назва – "Sirius 4"), пазіцыя 4,8˚E [1], палярызацыя H [2], частата 12 380 МГц, штодзённа з 7:00 
-50%
-27%
-20%
-10%
-20%
-18%
-20%
-25%
-25%
-50%
-25%
0063042