реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


З 1 жніўня тэлеканал “Беларусь 3” знаёміць гледачоў з сусветным кінематографам. На экранах – культавыя фільмы прадстаўніка італьянскага неарэалізму Лукіно Вісконці, рэжысёраў-мадэрністаў – Федэрыка Феліні і Мікеланджэла Антаніёні, прадстаўнікоў французскай новай хвалі Клода Шаброля, Жан-Люк Гадара і многіх іншых.

У эфіры трансліруюцца дакументальныя і ігравыя фільмы. Кіно жанрава разнастайнае: гістарычныя, музычныя, фантастычныя фільмы, камедыі, біяграфіі, драмы.

Многія фільмы ўвайшлі ў гісторыю кінематографа і прызнаныя класікай, многія – адзначаны прызамі на буйных кінафестывалях: міжнародныя кінафестывалі ў Венецыі, Берліне, Канах.

28 верасня да дзён нараджэння М. Антаніёні і М. Мастраяні гледачы ўбачаць псіхалагічную драму “Ноч”. 19 кастрычніка да 100-годдзя У. Праталіні выйдзе фільм “Аповесць пра бедных закаханых”. 2 лістапада да 100-годдзя знакамітага акцёра Б.Ланкастэра будзе паказана драма Л. Вісконці “Сямейны партрэт у інтэр'еры”.

На тэлеканале дэманструецца і сучаснае кіно: “Бура” (экранізацыя аднайменнай п'есы Уільяма Шэкспіра рэж. Джулія Тэймар), “Навальнічны перавал” (рэж. Фабрыцыо Коста), біяграфіі “Караваджа” (рэж. Анджэла Лангоні), “Мілаш Форман: тое, што цябе не заб'е” (рэж. Міласлаў Шмідмайер).

Кінапаказ праходзіць кожную суботу ў 22.40, а з 20 верасня – у 22.20.
-20%
-10%
-30%
-20%
-15%
-20%
-10%
-10%
-20%
-10%