реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


28, 29 і 30 чэрвеня тэлеканал "Беларусь 3" пакажа асноўныя мерапрыемствы фестывалю опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў".

Днямі ў Нясвіжы ў сценах замку Радзівілаў адбыўся IV фестываль опернага і балетнага мастацтва пад адкрытым небам. Тэлеканал "Беларусь 3" прапануе сваім гледачам убачыць асноўныя мерапрыемствы гэтага грандыёзнага і ўнікальнага для нашай краіны фестывалю.

Рэжысёрам тэлеверсій выступіла Таццяна Шыршова. Пачатак трансляцый мерапрыемстваў фестывалю – 21.15.

Распачне паказ у пятніцу легендарны балет П.Чайкоўскага "Лебядзінае возера". У суботу, 29 чэрвеня, у эфіры тэлеканала нацыянальная опера Д.Смольскага "Сівая легенда" (лібрэта У.Караткевіча). Тэлегледачы ўбачаць абноўленую версію спектакля, якую Нацыянальны Вялікі тэатр оперы і балета падрыхтаваў да свайго 80-годдзя.

У нядзелю праграму "Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" на тэлеканале "Беларусь 3" завершыць вялікі гала-канцэрт зорак беларускай оперы і балета.