реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Беларусь


22 сакавіка адзначана сумнай датай ў гісторыі Беларусі – 70 год назад (1943 г.) фашысты спалілі вёску Хатынь разам з яе жыхарамі. Да гэтай даты тэлеканал “Беларусь 3” прымеркаваў прэм'еру хранікальна-дакументальнага фільма “І будзе жыць Хатынь!” (“Белвідэацэнтр”, 2013 г.), якую пакажа 22 сакавіка ў 8.15 і 20.05.

Фільм рэжысера Генадзя Хмыза распавядзе пра гісторыю вёскі Хатынь з моманту яе ўзнікнення па сённяшні час. Хатынь стала сімвалам. Але ў яе ёсць і іншая, жывая гісторыя..

Сёння мала знойдзецца людзей у свеце, якія не чулі слова “Хатынь”. Назва беларускай вёскі стала сімвалам трагедыі народа Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Мемарыял на месцы вёскі Хатынь, гэты храм пад адкрытым небам, сёння, без перабольшанняў, мае нацыянальнае значэнне. Сюды едуць прынесці даніну памяці не толькі жыхары Беларусі, але і грамадзяне дзесяткаў краін свету. І кожны з іх забірае з сабою, нават не ўсведамляючы гэтага, маленькі агеньчык вялікай памяці беларускага народа. Таму што без памяці пра мінулае няма будучыні.

Самая крывавая вайна ХХ стагоддзя забрала з сабою 2 мільёны 230 тысяч чалавек – кожнага чацвертага жыхара Беларусі. Стваральнікі фільма заклікаюць схіліць галовы перад светлай памяццю ахвяр вайны – дарослых і дзяцей. І ў чарговы раз нагадваюць нам об тым, што фільмы такога кшталту, безумоўна, вельмі патрэбны для ідэалагічнага выхавання моладзі і, наогул, каб памяталі…

З фонду Беларускага тэлебачання ў гэты дзень у 16.15 і 21.45 у эфір выйдзе перадача “Час дакументальнага кіно” (1988 г.). У рамках перадачы – прадстаўленне і абмеркаванне дакументальнага фільма “Хатынь. 5 км”.

У гэты ж дзень у 12.15 і 18.15 тэлеканал прапануе ўвазе гледачоў дакументальны фільм рэжысера Валерыя Каралёва “Пявучая бронза Занковіча” (“Беларусьфільм”, 2008 г.).

Герой фільма – лаўрэат Ленінскай прэміі Валянцін Занковіч, адзін з аўтараў мемарыяльных комплексаў у Хатыні і Брэсцкай крэпасці. Чалавек зусім няпростага лёсу і складанага характару, неардынарных учынкаў і яркага таленту. Яго працы ўпрыгожваюць многія гарады і праспекты ў нашай краіне і за яе межамі, яго апавяданні і трапныя выразы ходзяць сярод калег па ўсёй прасторы былога Саюза. Яго скульптура “Жанчына на зубры” нарабіла шмат шуму сярод ветэранаў вайны і калег па творчасці. Гэты фільм – з шэрагу творчых партрэтаў майстроў беларускага мастацтва.

Прэм'еру фільма “І будзе жыць Хатынь!” глядзiце 22 сакавіка на тэлеканале “Беларусь 3” ў 8.15 і 20.05.
-10%
-20%
-20%
-20%
-50%
-98%
-50%
-10%
-20%
-20%
-30%
-10%