реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Беларусь


Аліна РАДАЧЫНСКАЯ,

Амаль 90 хвілін анімацыі - такую дзяржаўную замову атрымлівае "Беларусфільм". Наколькі гэта дарагая забаўка - ствараць мультфільмы і дзе яны потым губляюцца - рэжысёр-аніматар Міхаіл Тумеля пра дзівосы "мультыплікацыйнай" эканомікі.

- Анімацыя паўсюль дарагая справа, бо тут павінныя працаваць вельмі адмысловыя спецыялісты. Не кожны мастак можа быць аніматарам, але кожны аніматар павінен быць мастаком.

- Аднак нас цікаваць кошты вытворчаці мультфільмаў у Беларусі... 

- Яны параўнальныя з расійскімі - ад 6 да 10 тысяч даляраў за хвіліну ў залежнасці ад тэхнікі. План "Беларусфільма" - амаль 90 хвілін анімацыі ў год. Такая дзяржзамова. Атрымоўваюцца розныя фільмы - ад 1 хвіліны 45 секунд да 13 хвілінаў. У асноўным гэта дзіцячыя фільмы, але ёсць і прысвечаныя беларускай культуры, як праект "Аповесць мінулых гадоў" альбо "Беларускія прымаўкі".

- Ці ёсць у беларускай анімацыі героі, што будуць сённяшнім дзеткам нагадваць іх дзяцінства, як нам цяпер заяц і воўк з савецкага "Ну, погоди"?

- Каб герой стаў героем, трэба, каб яго спачатку пабачылі. Невядома, як гэта зрабіць. Бо калі і вырабляюцца дыскі на "Беларусьфільме", дык наклады невялікія.

Пакуль што гэта новая справа ў нас. Вытворца не можа быць гандляром - гэта зусім іншая праца. Тут патрэбныя таленавітыя і ўпартыя адмыслоўцы. А іх не стае. На "Беларусьфільме" ёсць аддзел рэалізацыі і рэкламы. Але яны самі па сабе, а мы - самі па сабе.

- Напэўна, складана гэта - ствараць мультфільм і не мець пэўнасці, што яго пабачаць і ацэняць?

- Раблю дыскі сам, прэзентую сябрам (смяецца.) Але ўсе правы зараз належаць "Беларусьфільму" і Міністэрству культуры. І толькі яны могуць распаўсюджваць гатовую прадукцыю. Было б добра, калі б яны здолелі наладзіць гэтую справу. Было б добра.

- А што замінае зрабіць гэта? Знайсці беларускія мультфільмы практычна немагчыма. Тым больш беларускамоўныя ...

- Ёсць яшчэ такая справа - фармат ці не фармат, бо пакупнік не будзе набываць адзін мультфільм шасці з паловай хвілінаў. Трэба рабіць з іх нейкія складанкі.

Што датычна беларускамоўнасці, то аніматары - найбольш патрыятычныя, бо большая частка нашай прадукцыі - беларускамоўная.

- Калі ёсць план на 90 хвілінаў, няўжо няма з чаго сабраць дыск?

- Гэтае пытанне трэба задаваць тым, хто за гэта адказвае на "Беларусьфільме".

- Наколькі канкурэнтназдольныя беларускія мультфільмы на рынку?

- Беларускамоўная анімацыя - вельмі лакальны прадукт, бо каб выходзіць на сусветны рынак, неабходны добры пераклад, а тут таксама ўзнікаюць праблемы. Напрыклад, калі я рабіў "Выцінанку-выразанку", мы з гукарэжысёрам так і не здолелі перакласці тэкст Кірчука так, каб ён лёг потым на музыку. У гэтай галіне ў Беларусі таксама не стае прафесіяналаў.

Выцінанка-выразанка



- Ці ёсць у Беларусі прыватная вытворчасць мультфільмаў? Ці можна ў мультыплікацыю перанесці досвет вольнага конкурсу праектаў, як апрабавалі сёлета ў кінематографе?

- Два бакі ёсць у праблемы. З аднаго боку, можа хлынуць вялікая колькасць графаманскіх, аматарскіх працаў, з якіх не будзе радасці беларускай культуры. З іншага боку, анімацыя пакуль на 100 адсоткаў фінансуецца дзяржавай і можа так стацца, што больш складаны праект, але не такі папсовы, будзе адхілены. А для культуры гэта нельга назваць прыбыткам. Трэба шукаць баланс.

- Ці добра гэта для беларускай анімацыі, што яна стоадсоткава фінансуецца дзяржавай?

- На дадзены момант хутчэй добра. Бо дзе ў нас альтэрнатыўныя крыніцы фінансавання, дзе незалежныя прадусары? Нашыя калегі з Украіны, напрыклад, зайздросцяць нам. Яны былі больш вялікай анімацыйнай дзяржавай, а зараз без дзяржаўнай падтрымкі там нічога не робіцца. У Расіі дзяржава падтрымлівае студэнцкія працы, тых, хто яшчэ сябе шукае.

Дарэчы, апошняя праца Міхаіла Тумелі - "Як служыў жа я ў пана... " рэалізаваная ў рамках праекту "Музычная скарбонка". Песню выконваюць сем спевакоў - ад старога да малога. Малявалі яе пяць аніматараў. Планавалася 3.15 хвіліны. Атрымалася 6.30. Пабачыць можна ў інтэрнэце. 

Нужные услуги в нужный момент
-15%
-50%
-30%
-37%
-20%
-50%
-15%
-49%
-10%
-70%