реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


На Першым стартуюць новыя серыі дакументальнага цыкла Агенцтва тэленавін «Зямля беларуская» – аднаго з самых грандыёзных і працяглых праектаў у гісторыі айчыннага тэлебачання.

Нагадаем, што тры гады таму аўтары маштабнага цыкла задаліся мэтай аб’ехаць усе 118 раёнаў Беларусі і распавесці пра кожны з іх на роднай беларускай мове. Вынікам гэтай працы і сталі непаўторныя гісторыі, якія апісваюць самыя цікавыя і прыгожыя мясціны нашай Радзімы.

Новыя серыі праекта – гэта новы подых «Зямлі беларускай», запэўніваюць стваральнікі праекта. За тры гады дакументальны серыял ужо паспеў узняцца на самую высокую прыступку тэлевізійнага алімпа – ён адзначаны Гран-пры Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня». Але ж намаганні стваральнікаў «Зямлі беларускай» ацанілі не толькі калегі. Прэмія Прэзідэнта краіны «За духоўнае адраджэнне» яскрава сведчыць аб галоўнай мэце праекта – раскрыць усё хараство зямлі беларускай. Шмат чаго дасягнута, але яшчэ больш цікавае чакае гледача наперадзе.

У новым сезоне працягнецца не толькі паказ дакументальнага серыяла, але і праца над яго ўдасканаленнем: тэлежурналісты пастараліся як мага лепш расказаць і паказаць тое, што нельга сустрэць ні на старонках кніг, ні сярод экспазіцый музеяў. «Зямля беларуская» – гэта своеасаблівая тэлевізійная энцыклапедыя таямніц нашай Бацькаўшчыны. Аповед аб тым, чым ганарыліся нашы продкі, чым павінны ганарыцца і нашы нашчадкі. Кожная серыя – гэта адкрыццё таго ці іншага рэгіёна, горада, мястэчка, вёскі. Здараецца, гэта адкрыццё нават для саміх мясцовых жыхароў. Ужо неаднойчы ім разам з дапытлівымі журналістамі здымачнай групы праекта даводзілася раскрываць таямніцы назваў, аднаўляць у памяці замовы бабуль, забытыя рамёствы, народныя паданні. Усё вечнае застаецца, і цяпер не толькі ў памяці, а і на сучасных носьбітах інфармацыі.

Лепшыя творчыя сілы Першага канала. Самая новая тэлевізійная тэхніка. Самыя сучасныя тэхналогіі стварэння телевізійнага прадукта. І галоўнае, яскравае жаданне – даляцець, даехаць, калі не атрымліваецца – дайсці туды, дзе нават нага авантурнага даследчыка не ступала. Мэта тэлевізійнага падарожжа па зямлі беларускай – не толькі паказаць і перадаць пах белавежскіх шатаў, прыгажосць магілёўскіх відарысаў, святло міёрскіх зорак... «Зямля беларуская» – гэта ўспрыманне сучаснасці праз мінулае. Гэта праўдзівая гісторыя народа, расказаная самім народам.

Пра большасць раёнаў ужо створаны фільмы. Усе астатнія таксама не застануцца па-за кадрам. Усе мы насельнікі зямлі беларускай, а ў тэлевізійным праекце тутэйшыя людзі ўжо ў якасці галоўных герояў у кадры «Зямлі беларускай» – праекта, які дбае аб захаванні спадчыны на генетычным узроўні, аб тым, што вылучае нас як нацыю з аўтэнтычнымі традыцыямі, як дзяржаву з легендарным мінулым, як непаўторную зямлю беларускую.

Новая серыя «Летапіс Жыткавіч» дакументальнага серыяла «Зямля беларуская», які будзе выходзіць у эфір Першага канала па суботах, – 9 кастрычніка ў 17.40.
-50%
-10%
-20%
-25%
-10%
-50%
-70%
-50%
-10%
-50%
-10%