реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами


Для самых маленькіх тэлеканал "ЛАД" рыхтуе новы праект – "Азбука". "Азбука" дапаможа дзецям вывучыць беларускі алфавіт. Кожны выпуск – гэта замалёўка, якая раскажа пра пэўную літару.

За аснову ўзяты прынцып традыцыйнай азбукі: каб малым было лягчэй запомніць літару, у праграме будзе распавядацца пра жывёл, расліны, прадметы, якія з гэтай літары пачынаюцца. Інтэрактыўнае навучанне дапаможа дзецям лепш асвоіць новы матэрыял і пашырыць свой далягляд.

Галоўны дырэктар галоўный дырэкцыі тэлеканала "ЛАД" Сяргей Кухто адзначыў: "Я рад, што гэты міні-праект нарэшце набыў жыццё. Рад не толькі таму, што гэта дзіцячы праект, а для дзяцей зараз выпускаецца не так многа добрых навучальных праграм. Рад яшчэ і таму, што гэты праект будзе вучыць маленькіх беларусаў беларускай мове. Гэтае першае веданне, якое дапаможа ім быць беларусамі".
-10%
-20%
-20%
-50%
-30%
-50%
-30%
-40%
-21%