Выберите канал

Выберите канал

Популярные
Кино
Спорт
Познавательные
Развлекательные
Детские
Музыка и мода
Новостные
Белорусcкие
Российские
Каналы МТИС
Каналы "Космос ТВ"
Каналы ZALA
Каналы "Телесеть"
Каналы "Аксиома-Сервис"
Каналы "НТВ Плюс"
Каналы "Триколор ТВ"

Подписки

Новости
Беларусь
За рубежом
Кино
Техника
Коммуникации
Спорт на ТВ
Спутниковые новости

Афиша Беларуси
Форумы по теме
реклама
реклама

Беларусь


Прадстаўнікі міжнароднай журналісцкай місіі паведамілі падрабязнасці сваёй сустрэчы з першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Прыватызацыя дзяржаўных СМІ дазволіць зэканоміць дзяржаўныя грошы, заявіла Наталля Пяткевіч на выніковым брыфінгу міжнароднай журналісцкай місіі, якая з панядзелка працуе ў Беларусі.

Такім чынам чыноўніца адказала на пытанне пра магчымасць прыватызацыі дзяржаўных СМІ. Пры гэтым яна не назвала ніякіх тэрмінаў наступлення магчымай палёгкі для дзяржаўнага бюджэту.

Нагадаем, што ў пачатку верасня спн. Пяткевіч выказвала сумнеў наконт прыватызацыі дзяржпрэсы.

"Я не кажу пра іншых заснавальнікаў, але магу дакладна сказаць, што Адміністрацыя прэзідэнта свой друкаваны орган — газету "СБ. Беларусь сегодня" — у прыватныя рукі аддаваць не збіраецца", — заявіла тады Пяткевіч. На яе думку, і іншыя дзяржаўныя органы наўрад ці адмовяцца ад сваіх выданняў.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта заявіла замежнай дэлегацыі, што не бачыць ніякіх праблемаў з беларускім заканадаўствам у сферы СМІ, у тым ліку з новым Законам аб СМІ.

Некаторыя пытанні замежнікаў, паводле іх словаў, засталіся без адказу.

Прадстаўнікі журналісцкай місіі падзяліліся сваім бачаннем сённяшняй сітуацыі вакол узаемаадносінаў ураду Беларусі і Еўрасаюзу. На іх думку, абодва бакі пакуль не вызначыліся з фарматам дачыненняў, гаворка пакуль не ідзе пра канкрэтныя перамовы, казаць трэба хутчэй пра разведку на мясцовасці. Пра сваю місію яны выказаліся падобным чынам: мы прыехалі без канкрэтных прапановаў, наша задача — вывучэнне сітуацыі ў Беларусі ў галіне СМІ.

Праз колькі дзён можна будзе азнаёміцца з выніковай справаздачай місіі.

Місія экспертаў сфармаваная пад эгідай Міжнароднай федэрацыі журналістаў. У яе склад увайшлі восем экспертаў, якія прадстаўляюць Міжнародную федэрацыю журналістаў, Дацкі саюз журналістаў, Міжнародны цэнтр падтрымкі СМІ (IMS), ЮНЕСКА і інстытут "Адкрытае грамадства".

Мэта візіту міжнародных экспертаў — вывучэнне сітуацыі са свабодай прэсы ў Беларусі і ацэнка зменаў у гэтай галіне за апошні час.

У рамках візіту адбыліся сустрэчы з кіраўнікамі і супрацоўнікамі шэрагу дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, прадстаўнікамі Міністэрства інфармацыі, офіса АБСЕ ў Мінску і дзвюх журналістцкіх арганізацый: БАЖ і Беларускага саюза журналістаў.