реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Беларусь


Белтэлерадыёкампанія пачала вытворчасць цыкла перадач, прысвечанага 600-годдзю перамогі беларусаў у складзе войска Вялікага княства Літоўскага ў Грунвальдскай бітве.

Цыкл перадач раскажа пра адну з самых вялікіх бітваў Сярэдневякоўя, якая мела рашаючае ў гісторыі Еўропы значэнне і стала ўзорам воінскай доблесці і баявой садружнасці славян у барацьбе за свабоду, – Грунвальдскую бітву (бітву пры Таненбергу).

15 ліпеня 1410 года ля вёскі Грунвальд у Прусіі (сёння Альштынскае ваяводства Польшчы) армія Тэўтонскага ордэна была разбіта саюзным войскам Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, у якім большую частку складалі палкі беларускіх, рускіх і ўкраінскіх зямель. Перамога ў бітве паклала канец магутнасці Тэўтонскага ордэна.

Цыкл аб Грунвальдскай бітве стане першым з адноўленай серыі праграм на гістарычную тэматыку, якую рыхтуе Белтэлерадыёкампанія.
Нужные услуги в нужный момент
-30%
-25%
-44%
-25%
-20%
-20%
-10%