реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Беларусь


Белорусский спутниковый телеканал «Белсат» начнет вещание в конце этого года. Об этом рассказала во время онлайн-конференции на сайте газеты «Наша Ніва» директор телеканала «Белсат» Агнешка Ромашевская. «Как уже было сказано, надеюсь, что до конца этого года мы начнем вещание на спутниках «Астра» и «Сириус», - заявила Агнешка Ромашевская.

Сп-ня Агнешка, дык калі ўжо запрацуе Белсат? Мы ўжо зачакаліся.


Мікола Завялейскі

Спадзяемся, што пад канец гэтага году.

Штосьці я не зразумеў: спачатку палячка кіруе БЕЛСАТ, а пасля і польская мова замест расейскай? Пытанне: ці не будзіце Вы навязваць беларускаму гледачу польскую пазіцыю на сітуацыю ў свеце?

Kandatovic

Па‑першае, мовай каналу будзе беларуская мова.

Па‑другое, у нашай рэдакцыі працуе вельмі шмат беларусаў, і гэта іх пазіцыя, а не мая, будзе ўплываць на праграму станцыі. Вялікая колькасьць нашых праграмаў ужо цяпер паўстае на Беларусі.

Спадарыня Рамашэўская! Па-першае, дзякуй Вам, што ўзяліся рабіць ТВ для беларусаў па-беларуску, і хай Бог Вам памагае. Пытаньне самае галоўнае: вельмі чакаем. Калі ж пачнецца вяшчаньне? І на якім спадарожніку будзе яно весьціся? А то думаю купіць талерку, а ня ведаю, на які настроіць.

Як ўжо было сказана, спадзяюся, што да канца гэтага году мы пачнем вяшчаньне на спадарожніках «Астра» і «Сірыюс».

Есць якая-небудзь старонка Белсата ў Internet?

Алесь

Пакуль няма, але пастараемся на працягу месяца яе стварыць.

ci nia zdarycca tak, shto Belsat "vypampuje" z bielaruskikh niezalezhnykh SMI, dzie zarobki mienshyja, najlepshykh zhurnalistau?

pyt.

Канешне ж мы будзем «змагацца» за найлепшых журналістаў, таму што працаваць для нашай станцыі ня будзе лёгкай справай. Думаю, аднак, што незалежныя мэдыі на Беларусі павінны дапамагаць адно другому, а не канкураваць з сабой.

раскажыце крыху пра Вашых бацькоў, калі ласка

Ivan

Вельмі шмат можна распавядаць, ня ведаю з чаго і пачаць. Ад паловы 70-ых гадоў мае бацькі ўдзельнічалі ў польскім апазыцыйным руху. Абодва яны фізыкі па адукацыі. Калі у 1981 г. у Польшчы ўвялі ваеннае становішча, яны пачалі арганізоўваць першае незалежнае радыё «Салідарнасьць», за што пазьней трапілі ў турму. Бацька адседзеў 2 гады, маці – год. Па атрыманьні Польшчай незалежнасьці ў 1989 г. майго бацьку выбралі сэнатарам. І на гэтую пасаду яго пераабіраюць па сёньняшні дзень, ужо 6-ы раз.

Спадарыня Агнешка,

мой тэлевізар транслюе кабэльную тэлевізію і я ведаю, што ніхто з маяго дзевяціпавярховага дому не паглядзіць праз гэта праграмы "Белсату", бо амаль ніхто пра яго з суседзяў ня ведае. Ды і калі б ведалі купляць саму тарэлку не пайшлі, бо гэта зноў грошы плаціць. Якія захады па пашырэньню аўдыторыі плянуюца праз такое становішча?
Дзякуй.


Зьміцер

Пры ўсім нашым жаданьні, мы ня ў стане вырашыць усе грашовыя праблемы суседзяў мы не вырашым.

Перад пачаткам вяшчаньня, мы плануем правесьці інфармацыйную кампанію.

Якім чынам будуць працаваць белсатаўскія журналісты ў Беларусі, калі да кожнага (я ўпэўнены) прыставяць КДБ`шніка? Калі ліцэнзій на працу, вядома, ня выдадуць, а апаратуру будуць пры нагодзе канфіскоўваць?

Нехтатам R.

Менавіта таму я не адкажу на гэта пытаньне.

На якім узроўні Вы самі ведаеце беларускую мову? Дзе Вы яе вывучалі?

Aleś Jurkaviec

Я ўсё разумею па-беларуску. Навучылася «са слуху». Вельмі люблю яе, а не гавару таму, што вельмі добра ведаю расейскую мову і таму часта памыляюся, ад чаго і саромеюся. А каб навучыцца, мне трэба б было паехаць на 2 тыдні ў нейкую беларускую вёску, бо ў Менску гэта было б немагчыма.

Ці маеце рэцэпт, як НЕ ператварыць Беларусь-ТВ у БТ-наадварот?

ЛЛ

Думаю, што так. Наша станцыя ня будзе рупарам прапаганды – яно павінна запоўніць месца, ягое дагэтуль пустуе. Мы будзем супрацьлегласьцю БТ у тым сэнсе,што будзем гаварыць пра тое, пра што на БТ не гавораць. Мы будзем даваць інфармацыю, якая не зьяўляецца на БТ, альбо зьяўляецца ў перакрыўленым ці не поўным варыянце. Але ў адрозьненьні ад БТ, якая прапагандуе адну палітычную сілу, мы ня мяем такога накірунку. Мы хочам прапагандаваць толькі дэмакратыю і свабоду выбару.

а якія перадачы плянуюцца - забаўляльныя, інфармацыйныя, фільмы?
цікавіць, ці будзе якая добрая рэлігійная перадача


цікаўныя

У плянах: 2 разы ў тыдні – мастацкі фільм. Таксама плянуем паказваць сэрыялы (пакуль не магу назваць якія, бо у гэты момант вядуцца перамовы пра іх пакупку). Спадзяемся паказаць некалькі цікавых гумарыстычных праграмаў. Рэлігійных праграмаў пакуль няма.

Ці можаце Вы назваць якія-небудзь імёны беларускіх журналістаў, аналітыкаў, якія пагадзіліся працаваць на канале?

Сяргей

Не магу.

Шаноўная пані Агнежка!
З дзяцінства глядзеў польскую тэлевізію, праз гэта добра ведаю польскую мову. Заўсёды яна была нашмат лепшая за савецкую, а потым і за "беларускую". Таму спадзяюся, што Белсат возьме найлепшае з PTV-1 i 2. Жадаю посьпехаў і гледачоў.
А калі скажаце, на якім спадарожніку будзеце трансляваць праграмы, дык абавязкова купім талерку.


pan Brudas

Вялікі дзякуй! Калі гаварыць пра якасьць, то спадзяюся, што на яе хопіць грошаў (тэлебачаньне – гэта вельмі дарагая рэч).

Гэта радасная навіна. памагай вам Бог у працы. Як можна уладкавацца на працу? Ці будуць адкрытымі конкурсы? Хто патрабуецца найбольш?

Алена

Добры журналіст знойдзе шлях, каб да нас трапіць. А мы патрабуем толькі добрых. Нам патрэбныя таксама рэдактары, рэжысёры – дакумэнталісты, спэцыялісты па мастацкіх фільмах.

Скажыце калі ласка, ці будуць мульцікі і перадачы для дзетак? Мне вельмі падабаецца Вечарынка і ранішнія перадачы для нас з першай праграмы польскай ТВ. Мы пераехалі ў другі раён і зараз я ўжо не магу , на жаль, іх глядзець. Чакаю такіх жа на Вашым канале.
Дзякуй!


Valodzik

Дзіцячыя праграмы, ў большасьці, вельмі дорага каштуюць. Пакуль што мы не плянуем іх набываць. Гэта ня значыць, што ў будучыні мы ня вернемся да гэтага пытаньня.

Частата ў канала будзе стабільнай ці як у некаторых іншых каналаў - будзе мяняцца?

Антон

Спадзяюся, што будзе стабільнай.

Спадарыня Агнешка, ці не ў Беларусі Вашыя карані, мяркуючы па прозвішчу?
Ці будуць у "Белсаце" урокі польскай мовы? Яны патрэбныя.
Не ведаю, ці ўганаравалі палякі якім знакам ці помнікам радыё "Вольна Эўропа - Польска рэдакцыя",
а вось у вольнай Беларусі "Белсат" пастараемся ўганараваць, калі толькі ён выканае задуманае.


Michal

Думаю, што ва ўсходняй Эўропе ўсе маюць супольныя карані. Можа і маю, хаця яшчэ 2 гады таму я пра нешта такое нават ня думала. Мае бацькі і я нарадзіліся ў Варшаве. Толькі нядаўна я даведаляся, што магчыма частка сям`і паходзіць з Гарадзеншчыны і Палесься.
Пакуль ня будзе. Пачнем з «заняткаў па беларускай мове», а потым паглядзім.
Пра помнік мы паразмаўляем пазьней.

Уважаемая, скажите как так могло быть, что ни один беларуский журналист не участвует в проекте? Как новости могут подавать люди, которые ни разу не были в Беларуси или не являются очевидцами событий?
Скажите, правда ли то, что т.к. Милинкевич лоббировал проект, то его будут там крутить так же как Лукашенко на БТ с утра до вечера?

Кирилл

Гэта нейкае непаразуменьне! З намі супрацоўнічае шмат беларускіх журналістаў.
Не, мы ня будзем паказваць Мілінкевіча з ранку да вечара. Часам будзем паказваць таксама іншых палітыкаў : ))

Пані Агнешка,
калі Белсат не будзе на Беларусі акрэдытаваны, ён не зможа ані здымаць большасць падзеяў, ані брацть інтэрвью ў афіцыфных асоб.
Якім чынам вы збіраецеся распавядаць пра падзеі на Беларусі?


Алена Гапава

Спадзяюся, што Вы зможаце самі пераканацца якім чынам мы гэта зробім.

Якія культурніцкія праграмы будуць на "Белсаце"?

Рыгор МФ

У планах шмат музычных праграмаў (нпр. гіт-парад). Разглядаем праект цыклу перадачаў, які будзе распавядаць пра самых вядомых беларускіх артыстаў. Таксама наш вялікі праект – тэлетэатр. Першым спэктаклем на нашай антэне будуць «Тутэйшыя» Янкі Купалы.

На якіх спадарожніках будзе весьціся трансляцыя?
Сярод журналістаў каналу могуць аказацца супрацоўнікі расейскіх ды лукашэнкаўскіх сьпецслужбаў... Як ад гэтага засьцерагацца?..


Ivan

Баюся, што перад гэтым мы не застрахуемся, але ня гледзячы на гэта мы будзем працаваць.

Як на маю думку, у канала велізарныя перспектывы. Зараз у беларускім эфіры занятыя нішы забаўляльных перадач у розных варыянтах, расейскай папсы і тэндэнцыйна-аглабельных паліткаментароў. Незанятыя нішы беларускай і сусьветнай літаратуры і культуры, палітычнай і эканамічнай аналітыкі, бесстароньняй падачы навін, беларускай і сусьветнай музыкі, у першую чаргу, нашых суседзяў палякаў, літоўцаў, украінцаў, фільмаў на беларускай мове.

Дарэчы, да прыходу на БТ Зімоўскага не было забароны на дубляж фільмаў з французскай мовы на беларускую. Цяпер бясплатна предстаўленыя французамі фільмы перакладаюцца спрэс на расейскую мову ў выніку вуснай забароны з боку кіраўніцтва БТ.
Яшчэ хацелася б каб канал тэматычна не быў спреэс палітычна-прапагандысцкім з аднаго боку ці пуста-забаўляльным з другога.


Minak

Спадзяюся, што наш канал такі і будзе, хаця канешне ж не адразу ўдасца дасягнуць высокую якасьць: стварэньне тэлебачаньня – гэта старэньне «вялікій фабрыкі».
Нягледзячы на ўсё, нашыя фільмы будуць перакладзены на беларускую мову.

Почему языком вещания избрали белорусский, а не русский? Все-таки по-русски большинство говорит в Беларуси.


ДФ

Але нацыянальнай мовай беларусаў зьяўляецца беларуская мова. Упэўнена, што Вы пагодзіцеся з тым, што ўсе беларусы яе разумеюць. Па расейску можна глядзець расейскія каналы.

Ці ня думаеце цягам часу зрабіцца камерцыйна прыбытковымі. У свой час, закрытае ўладамі "Радыё 101,2" прыцягвала рэкламнікаў праз сваю якасьць і адрознасьць ад іншых станцый.

minak


Так, думаем.

Хто фінансуе Белсат?

В.В.

У дадзены момант праект фінансуецца польскім урадам, які у гэтым годзе прызначыў на яго 4 млн. эўра. Таксама ўжо ў гэтым годзе да фінансаваньня далучыцца (у невялікім адсотку) літоўскі ўрад. Маем вялікае спадзяваньне на фінансаваньне з боку ЗША.

Цi будзе БЕЛСАТ трансляваць свае перадачы на Злучаныя Штаты Амерыкi? Калi так, то па якiм спадарожнiку?

Мікола

Пакуль не.

Ci nie licacie vy, sto stanovisca vasaha backi /kali ja nie pamylajusia, vas backa calec polskaha sojmu/ dapamahlo vam u zycci i u pryvatnasci da pryznacennia na pasady starsyni belsatu?

Eva

Мой бацька – чалавек без кампрамісаў. Яго пасада вельмі часта перашкаджала мне ў жыцьці, хаця мне, вядома ж, даламагло выхаваньне, ягое ён мне даў. А пасада шэфа «Белсату» – гэта ня гонар, гэта вялікае заданьне.

Дзень добры, Агнешка.Калi ласка, адкажыце, цi будзе магчымасць глядзець перадачы телеканала у iнтэрнеце i калi пачне працаваць уласны сайт тэлекампанii. Дзякуй.

Сяржук

Будзе такая магчымасьць. Старонка павінна пачаць дзейнасьць ад паловы кастрычніка.

Пажаданні:
Калі ёсьць магчымасьць, рабіце трансляцыю праз сатэліту Hotbird, (на яе настаўленыя большасьць талерак у РБ). Калі атрымаецца перадаваць сыгнал з 2-3 сатэлітаў, нумар 2 - Sirius, 3 - Astra.
Адчыняйце хутчэй сайт і рабіце форум.
БЕЛАРУСЬ ЧАКАЕ ВАС!


stary

Абодва пажаданьні пастараемся споўніць, але хутчэй не на Hotbird, а другі варыянт.

Pani Agneshka,

u SMI byla infarmacyja, shto Belsat damoviusia z Litouskaj nacyjanalnaj TV ab supracounictve. Kali laska, raskazhyce, jakija siuzhety budze ryhtavac dlia Belsat Litva, hto ih budze rabic i na jakoj move.
Velmi chakajem novy kanal, zhadajem ad usiaho serca, kab u vas atrymausia jon cikavy i suchasny


Danuta

У Літве будзе здымацца “ток-шоў”, якое часткова будзе фінансаваць літоўскі ўрад.

Калі патрэбныя перакладчыкі зь іншых моваў на беларускую з досьведам працы, то можам дапамагчы кандыдатурамі.

Ja

Калі ёсьць жадаючыя, то няхай пішуць (tv.belarus@tvp.pl)

Дзень добры спадарыня Агнешка! Ваш канал адмовіўся ад трансляцыі першай часткі фільма рэжысэра Сяргей Патаранскага "У сьнягах драмае вясна" з фармулёўкай што фільм не адпавядае канцэпцыі і ідэалогіі канала. Фільм распавядае пра вясновыя падзеі у Менску. Ці не значыць гэта што на вашым канале існуе таксама цэнзура, як і на беларускіх каналах? Ці значыць гэта што усе польскія ініцыятывы, як напрыклад праграма Каліноўскага будуць толькі хваліцца на канале? Хаця ужо зараз зразумела што дадзеная праграма мае і адмоўныя вынікі. Ці будзе у вас паказана другая частка фільма дзе паказваецца непрыемная праўда пра праграму Каліноўскага і жорстка крытыкуецца за бяздзейнасьць спадар Мілінкевіч? Няўжо у Польшчы існуе тая сама праблема цэнзуры на тэлебачаньні?

Максім

Абсалютна не разумею пра што ідзе гаворка. Ніхто нам такую прапанову не прысылаў (у любым выпадку, такая прапанова не трапляла ў наша праграмнае бюро). Спадара Патаранскага запрашаем скласьці прапанову. Каля такіх праектаў, як наш заўсёды збіраецца шмат плётак.

22 верасьня у Луцку пройдзе фэст беларускага року "Права быць свабодным". Чытаў што відэа-версію можна будзе пабачыць на канале БелСат. Ці гэта будзе цалкам канцэрт, ці толькі часткова? Пытаюся, бо сам на жаль не змагу трапіць на гэты фэст.Можа варта было б каналу выдаць потым гэты канцэрт на двд, як прома каналу у Беларусі?

witaut

Мы плянуем гэта.


Aгнешка Рaмашэўска‑Гузы

Нарадзілася ў 1962 г. у Варшаве. У 1987 г. скончыла факультэт гісторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Брала ўдзел у незалежным студэнцкім руху, была прадстаўніком Aгульнапольскага ўстаноўчага камітэту Незалежнага аб’яднаньня студэнтаў (НАС), а потым сябрам рэвізійнай камісіі НAС). Пасьля ўвядзеньня ў Польшчы ваеннага становішча супрацоўнічала з апазыцыйным рухам, удзельнічала ў стварэньні руху «Свабода і Mір». У 1987—1990 гг. знаходзілася на доктарскай стыпэндыі ў Ельскім ўнівэрсытэце (ЗШA).

У 1990 г. кінула навуковую кар`еру і вярнулася ў Польшчу. Aд 1991 г. працавала ў «Życie Warszawy», стажавалася ў Washington Times, Washington Post і New Republic. Ад красавіка 1992 г. ‑‑ на польскім тэлебачаньні. Ад 1999 г. ‑‑‑ адмысловы карэспандэнт і рэдактар замежнай рэдакцыі. Працавала ў Kосаве, Босьніі, Mакедоніі, Румыніі, Аўганістане.

У 2004—2005 гг. працавала міжнародным карэспандэнтам — рыхтавала справаздачы перш за ўсё з Беларусі і Ўкраіны. Ад ліпеня да лістапада 2005 г. пастаянна знаходзілася у Горадні і Mенску.

У лістападзе 2005 г. галоўнай управай Польскага тэлебачаньня прызначана на пасаду карэспандэнта ў Mенску. Aле ўжо ў сьнежні беларускія ўлады анулявалі візу.

Аўтар канцэпцыі стварэньня пры Польскім тэлебачэньні асобнага тэлеканалу для Беларусі.
Нужные услуги в нужный момент
-10%
-20%
-20%
-10%
-20%
-36%
-30%
-10%
-25%