реклама
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

За рубежом


фото: Радио "Свобода"
фото: Радио "Свобода"
Адной з першых ахвяр канфлікту вакол кіраўніцтва тэлеканалу ТВі стаў вядучы праграмы "Проти ночі" беларус Павел Шарамет. Пра звальненьне напісаў сам Павел Шарамет у сэрвісе Twitter.

Новае кіраўніцтва канала заявіла, што болей не мае патрэбы ў паслугах Шарамета "у сувязі з вытворчымі абставінамі". Заплянаваны на сёння выхад перадачы Шарамета скасоўваецца.

Павел напісаў на афіцыйным лісце сваю рэакцыю: "Катэгарычна ня згодны з гэтым рашэньнем, лічу гэта валюнтарызмам і цэнзурай. Ганьба захопнікам каналу".

Канфлікт новых інвэстараў і новага кіраўніцтва каналу ТВі з папярэднікамі доўжыцца некалькі дзён. Большасьць журналістаў учора абвясцілі страйк. Гучаць заявы пра рэйдэрскі захоп тэлеканалу. Ва Ўкраіне пабойваюцца, што нечаканая змена інвэстара і кіраўніцтва ставіць пад пагрозу існаванне гэтага каналу як незалежнага ад уладаў.
Нужные услуги в нужный момент
-50%
-25%
-55%
-25%
-30%
-35%
-99%
-10%
-10%