Выберите канал

Выберите канал

Популярные
Кино
Спорт
Познавательные
Развлекательные
Детские
Музыка и мода
Новостные
Белорусcкие
Российские
Каналы МТИС
Каналы "Космос ТВ"
Каналы ZALA
Каналы "Телесеть"
Каналы "Аксиома-Сервис"
Каналы "НТВ Плюс"
Каналы "Триколор ТВ"

Подписки

Новости
Беларусь
За рубежом
Кино
Техника
Коммуникации
Спорт на ТВ
Спутниковые новости

Афиша Беларуси
Форумы по теме
реклама
реклама

За рубежом


Вікторыя ЦЕЛЯШУК,

Выхад беларусаў у фінал конкурсу ацэньваецца як 50/50

Песенны конкурс "Еўрабачанне-2012" яшчэ афіцыйна не адкрыты для публікі, але рэпетыцыі і прэс-канферэнцыі яго ўдзельнікаў ужо ідуць поўным ходам. Папярэдне фаварыткай у табліцах букмекераў застаецца шведская спявачка мараканскага паходжання Лорын. Другое месца прагназуецца італьянцы Ніне Дзілі, трэцяе — расійскаму калектыву "Буранаўскія бабулі".

Таксама ў пяцёрцы лідараў зараз знаходзяцца прадстаўнік Вялікабрытаніі, легендарны Энгельберт Хампердынк, і сербскі "сярэбраны медаліст" "Еўрабачання-2004" спявак і кампазітар Жэлька Ёксімавіч. Беларусь у выпадку выхаду ў фінал (стаўкі на гэта прымаюцца прыкладна 50/50) апынецца ў канцы другога дзясятка.
 

Зрэшты, самі ўдзельнікі гурта "Lіtеsоund" на стаўкі не зважаюць і баявога настрою не губляюць. "Гэта быў клёвы, але і вельмі цяжкі дзень для нас, — прызнаўся прыхільнікам на афіцыйным сайце гурта lіtеsоund.bу адзін з салістаў, Якопа Маса, пасля першай рэпетыцыі на сцэне "Баку Крыстал Хол". — Не хвалюйцеся, мы будзем змагацца да канца, абяцаю! Таксама і таму, што ў нас самая лепшая падтрымка ў свеце".
 
Конкурсную песню "Wе аrе thе Hеrоеs" прадстаўнікі Беларусі будуць выконваць выключна мужчынскай кампаніяй ушасцёх: вакалісты Дзмітрый і Уладзімір Каракіны, Якопа Маса, гітарыст Алекс Колчын, ударнік Ігнат Яковіч, а таксама бэк-вакаліст, грэк Алекс Панаі. На першую ж рэпетыцыю 15 мая гурт выйшаў у касцюмах, у якіх і будзе выступаць 24-га ў сваім паўфінале: салістам дадаюць гераічнага іміджу кальчужныя накідкі, астатнія ўдзельнікі абвешаныя ланцугамі, нягледзячы на якія музыканты... завіснуць у паветры на колькі імгненняў з дапамогай мудрагелістых тэхнічных прылад. А вось піратэхнікі, элементаў 3D ды іншых запланаваных "фішак" заўважана нешта не было. "Чаму?" — патэлефанавалі мы ў Баку кіраўніку праекта "Еўрафэст" і аднаму з каментатараў ад Беларусі Аляксандру Ціхановічу. "На другой рэпетыцыі ўсё будзе, — запэўніў ён. — Але і першая, засведчу, прайшла паспяхова: вельмі прыгожая графіка. Што датычыцца вакалу — тут усё ў парадку, запал ёсць. 4 разы прагналі нумар — і ўсё атрымалася выдатна. Цікавасць да выступлення Беларусі вялікая, прэс-канферэнцыя пасля рэпетыцыі гэта толькі пацвердзіла, так шмат ахвотных узяць інтэрв'ю было хіба 5 гадоў таму, калі мы ездзілі з Дзімам Калдуном".
 
18 мая адбудзецца другая рэпетыцыя беларускіх канкурсантаў, але асабліва адпачываць ім няма калі: згодна з графікам наперадзе шмат харэаграфічных заняткаў, інтэрв'ю, прома-акцый, мерапрыемстваў пасольства Беларусі ў Азербайджане. А вось традыцыйнай вечарынкі Беларусі на "Еўрабачанні" сёлета не будзе — вырашана абмежавацца гасцявымі выступленнямі на вечарынках Грузіі і Расіі.
 
...Ці прыляціць у Баку "група падтрымкі" з калег па сцэне, пакуль невядома. А вось галоўная суперніца "Lіtеsоund" у нацыянальным адборачным туры, спявачка Алена Ланская ўжо накіравалася ў сталіцу Азербайджана на два тыдні. З аднаго боку, як турыст, а з другога — набірацца вопыту і пазнаёміцца з "кухняй" "Еўрабачання" знутры, каб налета зноў спрабаваць прабіцца на конкурсную сцэну.